viasna on patreon

Мінінфармацыі абяцае «спыняць любыя спробы дэзінфармаваць насельніцтва краіны»

2009 2009-11-04T08:38:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта заявіла журналістам першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, — перадае агенцтва БелТА. Дзяржаўнае інфармагенцтва ўдакладняе, што каментар прагучаў у звязку з «ажыятажам, які раздзьмуваецца некаторымі СМІ… адносна захворвальнасці ВРВІ і грыпам».

«Заява Мінінфармацыі гучыць як папярэджанне медыя, — пракаментаваў прэс-служэбе БАЖ гэтую заяву намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. — У СМІ пачалі з’яўляцца дакументы, якія сведчаць пра, мякка кажучы, няпоўнае інфармаванне суграмадзян афіцыйнымі асобамі. Cпробы супакоіць людзей шляхам дазавання інфармацыі, як бачым, ні да чаго не прыводзяць. І зараз улады спрабуюць выкарыстаць іншыя звыклыя механізмы — ціск на медыя і пагрозы».

На думку юрыста, «ажыятаж і паніку ствараюць не медыя, а гэтая практыка закрыцця дзяржавай грамадска значнай інфармацыі». «Адсюль ідзе недавер да афіцыйнай інфармацыі. Усё накіравана на тое, каб людзі атрымлівалі толькі тую інфармацыю, якая адцэнзуравана», — казаў сёння  А. Бастунец у інтэрв’ю Радыё «Свабода».

«Апошнім часам мы наогул бачым у Беларусі тэндэнцыю закрыцця інфармацыі дзяржаўнымі органамі ад СМІ. Яшчэ год таму былі ўнесены змены ў заканадаўства аб дзяржслужачых, якія забаранілі ім даваць каментар у СМІ без узгаднення з кіраўніцтвам органа. На пачатку гэтага года зявіўся ўказ прэзідэнта, які ўсе кантакты СМІ з дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі звёў да сувязі праз прэсавых сакратароў і гэтак далей, якія падпарадкоўваюцца кіраўніку органа, дзейнасць якіх маніторыць адміністрацыя прэзідэнта. Мы бачым, што ўсё накіравана на тое, каб людзі атрымлівалі толькі тую інфармацыю, якая адцэнзуравана і якая павінна быць карыснай для дзяржавы. Я думаю, гэта было зроблена ў звязку з эканамічным крызісам. Але мы бачым: калі мяняецца эпідэміялагічная сітуацыя, гэтыя нормы таксама могуць быць узгаданыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства