Палітзьняволены Валеры Леванеўскі падаў заяву ў Івацэвіцкі раённы суд.
https://spring96.org/be/news/3020
2005
2005-10-20T10:00:00+0300
2005-10-20T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валеры Леванеўскі лічыць, што адміністрацыя калёніі яму не даплаціла і просіць спагнаць з папраўчай калёніі N22 “Воўчыя норы” 481 тысячу рублёў, паведаміла радыё Свабода.
Вязень вырашыў падаць заяву ў суд пасьля таго, як даведаўся з матэрыялаў праверкі Бярозаўскай міжраённай інспэкцыі працы, што за ліпень і жнівень яму нібыта пазначылі агулам толькі 82 гадзіны працы. Паводле Валерыя Леванеўскага, ён працуе штодня, без выхадных прыбіральшчыкам у мэдычнай часьці калёніі, спалучаючы абавязкі санітара ды іншыя. Тым часам за два месяцы яму налічылі толькі 58 тысяч рублёў.