viasna on patreon

Жахі пенітэнцыянарнай сістэмы Беларусі

2005 2005-10-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У праваабарончы цэнтар «Вясна» перададзеная заява асуджанага Карыткіна Сяргея Ягоравіча, які адбывае пакараньне ў Мазырскай ПК-20, дзе прыводзяцца сьведчаньні нечалавечага абыходжаньня са зьняволенымі. Асуджаны ня змог дабіцца разгляду сваіх скаргаў у адпаведных дзяржаўных інстанцыях, таму апошняй ягонай надзеяй стаўся зварот у праваабарончую незалежную арганізацыю з мэтай прыцягнуць увагу міжнародных структур да стану пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі і канкрэтнага выпадку, у прыватнасьці.
Мы прыводзім тэкст заявы на мове арыгіналу:

С 3-го на 4-е апреля я был незаконно избит сотрудниками ?#152;К-1, нанесшими мне повреждения на лбу, когда я находился в Республиканской больнице для осужденных. Очевидцами противоправных действий являются осужденные Косточка Руслан Викторович, 1989 г.р., ?#152;К-20, 202 бригада, и Пашкевич Сергей Евгеньевич, 1980 г.р., ?#152;К-20, 91 бригада, которые подтвердят факт моего избиения. Медицинскую помощь в ту ночь – 4.04 мне оказывал дежурный врач Лапицкий Денис Васильевич, наложивший швы. Не смотря на это, нанесенные повреждения изуродовали лицо.
После этого и в ?#152;К-1, и в ?#152;К-20 я неоднократно обращался с жалобами в вышестоящие инстанции, но ни одна из них не отправлена по назначению, а меня самого постоянно водворяют в штрафной изолятор, хотя у меня перепады с давлением.
В сентябре 2005 г. с помощью осужденных, освободившихся из ?#152;К-20, мною были отправлены жалобы прокурору РБ по надзору за исполнением уголовных наказаний и Управление собственной безопасности при МВД РБ. Однако я не уверен, что они будут рассмотрены.
Прошу вас оказать правовую помощь и принять действенные меры по недопущению аналогичных противоправных действий, а также переслать мое обращение в международные правозащитные организации, поскольку злодеяния лукашенковского режима запечатлены на моем лице.
01.10 2005 Корыткин

Юрыст ПЦ «Вясна» Уладзімір Лабковіч каментуе заяву:

“Факты, выкладзеныя ў лісьце, насамрэч могуць мець месца ў нашых папраўчых установах, таму што, нажаль, ні беларускія праваабаронцы, ні міжнародныя праваабаронцы ня маюць доступу ў гэтыя месцы. Да нас даволі часта зьвяртаюцца з падобнымі зваротамі, і трэба адзначыць, што катаваньні ў месцах пазбаўленьня волі – гэта звычайная зьява. Такім чынам можна канстатаваць, што да нявольных ставяцца як да нелюдзей, і іх жыцьцё там амаль нічога не каштуе. Яны цалкам знаходзяцца пад пагрозай фізічнай расправы з боку адміністрацый тых установаў, дзе адбываюць пакараньне.
У той жа момант трэба адзначыць, што пракуратура, якая мусіць сачыць за надзорам за выкананьнем пакараньня, не надзяляе пэўнай увагі да падобных зьяваў і вельмі зрэдку рэагуе на іх ў адпаведнасьці з законам. Існуе такая практыка пакрыцьця злачынстваў, бо, безумоўна, зьбіцьцё зьняволенага, як і зьбіцьцё любога грамадзяніна, тым больш нанясеньне яму цяжкіх цялесных пашкоджаньняў – гэта ёсьць злачынства, якое павінна карацца ў межах крымінальнага кодэксу Беларусі. І тут шмат што залежыць ад самой дзяржавы, наколькі яна гатовая абараняць тыя ці іншыя правы. Істотным момантам зьяўляецца і той факт, што грамадзянін неаднаразова спрабаваў зьвярнуцца са скаргамі ў адпаведныя ўстановы, але, як бачна з ліста, гэтыя спробы аказаліся безвыніковымі.
Бывалі іншыя выпадкі, пра якія нам паведамлялася, што людзі сканчалі жыцьцё самагубствам, не вытрымліваючы катаваньняў, былі выпадкі масавых галадовак на знак пратэсту супраць нечалавечых умоваў, але ў нашым грамадстве чалавек, які трапіў у месцы зьняволеньня, застаецца цалкам безабаронным, ён абсалютна залежны ад адміністрацыі калоніі, якая часта выступае ў ролі карнікаў. Таму, нажаль, у нашай дзяржаве мы і надалей будзем сутыкацца з падобнымі фактамі, пакуль ва ўсіх сьферах жыцьця ня будуць паважацца правы чалавека.
Паколькі амаль усе праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі зьліквідаваныя, то ад імя “Вясны” афіцыйнага звароту ў кіруючыя органы мы зьдзейсьніць ня можам, але ж гэты ліст неабходна перадаць у пракуратуру, каб дамагчыся праверкі дадзенага факту дзеяньняў адміністрацыі калоніі, тым больш што тут указаныя сьведкі. Са свайго боку мы можам распаўсюдзіць гэтую інфармацыю і прыцягнуць увагу міжнародных структур да падобных злачынстваў.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства