АГП патрабуе адстаўкі Цэнтравыбаркаму
https://spring96.org/be/news/30179
2009
2009-10-29T15:16:00+0200
2009-10-29T15:16:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/urna2.jpg
Падрыхтоўку да мясцовых выбараў у Беларусі павінен ажыцьцяўляць новы склад Цэнтравыбаркаму.
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, перадае БелаПАН.“Палітрада АГП заявіла пра неабходнасьць адстаўкі Цэнтральнай камісіі, якая сваімі рашэньнямі і дзеяньнямі падарвала давер да інстытуту выбараў з боку выбарцаў і міжнародных арганізацый, і прапануе сфармаваць новы склад ЦВК на плюралістычнай аснове”, — сказаў А. Лябедзька.
Таксама АГП настойвае на правядзеньні пашыранага паседжаньня Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, на якім з удзелам прадстаўнікоў апазыцыйных партый абмеркаваць папраўкі ў выбарчы кодэкс і правапрымяняльную практыку.