viasna on patreon

Журналістку недзяржаўнага выдання не пусцілі на святкаванне Дня маці

2009 2009-10-16T13:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg

Карэспандэнтку газеты «Ганцавіцкі час» не пусцілі на святочны прыём, які ладзіў на Дзень маці, 14 кастрычніка, старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр.

Патрапіць на святочнае мерапрыемства журналістцы «ГЧ» Кацярыне Курловіч не ўдалося. На ўваходзе ў малую залу райвыканкама яе не прапусціла дырэктарка мясцовага Дома культуры Ірына Гурская, а затым і супрацоўніца ідэалагічнага аддзела Марына Муха.

Пасля шматлікіх марных спроб прайсці на мерапрыемства журналіст вырашыла дачакацца заканчэння прыёму каля зачыненых дзвярэй.

Аднак праз некалькі хвілін да яе падышла ахоўніца і папрасіла прайсці яшчэ далей — у фае райвыканкама. Па словах ахоўніцы, загад выправадзіць карэспандэнтку паступіў ад кіраўніка справамі Ганцавіцкага райвыканкама Мікалая Зажэкі.

«Раней нас гэта крыўдзіла, а зараз проста смяшыць. Сядзяць недурныя дарослыя людзі з вышэйшай адукацыяй, якія самі не ведаюць, чаго ім ужо баяцца. Зладзілі нейкі тэатр абсурду. У цырку я менш смяюся, чым калі хаджу ў райвыканкам», — сказаў службе маніторынгу БАЖ намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ганцавіцкі час» Пётр Гузаеўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства