viasna on patreon

Сеньня - Дзень салідарнасьці

2009 2009-10-16T13:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg

16 лістапада ў Беларусі і за мяжой ізноў пройдуць акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў апазіцыі. І сёння ў 18.00 беларусы прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менска.
 У турмах Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца вязні сумлення. Гэта арыштаваныя ў лютым гэтага года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Автуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронта» Арцём Дубскі.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы пра знікненне ў 1999-2000 гадах лідараў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранка, Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні Дня салідарнасці лідары апазіцыі заклікалі беларусаў выйсці 16 лістапада ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска, паведамляе Хартыя'97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства