viasna on patreon

У МЕНСКУ ГВАЛТОЎНА РАЗАГНАНАЯ МІРНАЯ АКЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ІНДУІСТАЎ: міліцыя арыштавала 12 сябраў індуісцкай суполкі “Святло Кайсалы”, якія праводзілі пікет у абарону правоў рэлігійных меншасцяў. Удзельнікі акцыі патрабавалі спыніць пераслед беларускіх індуістаў і выказвалі нязгоду з новым закон аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыяў.

2002 2002-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня каля двух гадзін дня на Кастрычнікцім пляцы ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 чалавек індуісцкага веравызнаньня. Прыхільнікі індуізму праводзілі несанкцыянаваны пікет у цэнтры беларускае сталіцы, падчас якога яны спрабавалі выказаць сваю нязгоду з нагоды прыняцьця Палатай прадстаўнікоў новага закону аб рэлігіях, у якім пераважная роля ў нашай дзяржаве надаецца Праваслаўнай царкве. Індуісты лічаць прыняцьце гэтага закону, а таксама судовыя перасьледы вернікаў "нетрадыцыйных" рэлігіяў, ганебнымі й антызаконнымі. Яны разгарнулі плякаты зь лёзунгамі:"Свабоду индуизму!", "Нет - государственно-православному терроризму!", "Свободу религиозным меньшинствам!", "Руки прочь от религиозных меньшинств!". Удзельнікі акцыі сьвяпавалі рэлігійныя песьні.
Тацяна Акаданава, прэзыдэнт назарэгістраванай Беларускай супольнасьці " Святло Кайсалы - Шайва-шакта", так патлумачыла карэспандэнту Радыё Рацыя мэту праводжанай у суботу акцыі: “мы пратэстуем супраць свавольства ўлады. Нашыя правы парушаюцца і пры дзеючым законе – яны будуць парцшацца яшчэ болей, калі ўступіць у сілу новы, надзвычай жорсткі закон аб веравызнаннях. Месяц таму 19 сябраў нашай арганізацыі, у тым ліку цяжарную жанчыну, арыштавалі на трое сутак і аштрафавалі на тры тысячы даляраў толькі за тое, што мы ішлі на медытацыю. Міліцыянты апалічылі гэта недазволеным шэсцем, палітычнай акцыяй. Яны кажуць, што ў якасці палітычнага лозунгу мы выкарыстоўвалі лозунг “Хвала Госпаду!”
Што тычыцца новага закону аб рэлігіях, то, на думку Тацяны Акаданавай, ён прымаўся дзеля адной рэлігіі, якая сёньня найбольш выгодная ўладам: “ По всей видимости, православное христианство наиболее выгодно для государственной политики. Мы говорим: человек свободен выбирать свой духовный путь и выбирать, во что верить, и верить в то, что он хочет. Может быть, именно потому, что мы говорим о свободе, нас и запрещают”.
Пасля непрацяглага пікету ля рэстарацыі “Макдоналдс” на прашпэкце Скарыны, удзельнікі акцыі рушылі ў бок Кастрычніцкай плошчы. Аднак тут іх ужо чакаў аўтобус з атрадам міліцыі спецыяльнага прызначыння. Індуісты селі на зямлю, аднак гэта не перашкодзіла міліцыянтам падымаць іх па-аднаму і закідваць у аўтобус.
Цяпер усе ўдзельнікі пікету знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менску. Як паведамілі прадстаўнікам ПЦ “Вясна” супрацоўнікі гэтай установы, увечары ўсе арыштаваныя будуць адпушчаныя, а на наступным тыдні іх будзе чакаць суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства