viasna on patreon

Інспектара ДАІ чакае таварыскі суд.

2009 2009-10-08T13:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

Актывіст Руху "За Свабоду" выявіў факты рознага стаўлення Пінскага АДАІ да кіроўцаў-парушальнікаў ў залежнасці ад таго, ці носяць яны пагоны.

Так напрыканцы 2008 года былі зафіксаваныя ідэнтычныя парушэнні правілаў дарожнага руху у грамадзян Кухнаўца і Курадаўца. На іх былі складзены пратаколы па артыкуле 18.14 ч. 4 КоАП Рэспублікі Беларусь (невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў).

Пінскі актывіст Руху "За Свабоду" Юры Бахцераў высветліў, што інспектар ДПС АДАІ А. Бабіч перакваліфікаваў парушэнне Кудраўца, які працуе ў міліцыі, на больш мяккае. У выніку чаго яго прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 18.22 ч. 1 КоАП (парушэнне правіл стаянкі).

Такім чынам, Кудравец быў пакараны штрафам у тры з паловай тысячы рублёў, а не працуючы ў сілавых структурах Кухнавец мусіць заплаціць дзяржаве за сваю правіну 35 тысяч.

Юры Бахцераў звярнуў увагу на гэтую акалічнасць начальніка Пінскага АУС. Службовая праверка пацвердзіла рацыю актывіста Руху. Інспектара ДАІ чакае таварыскі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства