viasna on patreon

Кіраўніка Гарадзенскай філіі БАЖ выклікалі на допыт

2005 2005-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павал Мажэйка, кіраўнік Гарадзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў, атрымаў позву ў Шчучынскі РАУС.

Пра гэта паведмляе http://www.belngo.info/.Па словах П. Мажэйкі, позва прыйшла па пошце і ён асабіста яе ня бачыў: “У гэты час я адсутнічаў у горадзе, скрыню правярала маці”. У дакумэнце не пазначана ў рамах якой справы выклікаецца журналіст. Хутчэй за ўсё выклік у міліцыю зьвязаны з сытуацыяй вакол Саюзу палякаў на Беларусі і скаргай кіраўніка Шчучынскага аддзела СПБ Віктара Богдана, мяркуе Мажэйка. Нагадаем, што ў ліпені бягучага году В. Богдан напісаў скаргу ў пракуратуру, быццам, група палякаў на чале з Анжалікай Борыс пагражалі ягонаму жыцьцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства