Рэжым баіцца салідарнасьці
https://spring96.org/be/news/2986
2005
2005-10-12T10:00:00+0300
2005-10-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-служба «Зубра» паведаміла, што 11 кастрычніка былі затрыманыя за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да ўдзелу ў Дне салідарнасьці з ахвярамі рэжыму Максім Венярскі і Яўген Алелькаў.
Яны ськінулі некалькі соцен ўлётак з даху высотнага дому каля Камароўскага рынку, пасьля чаго былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Хлопцаў даставілі ў апорны пункт аховы правапарадку № 96, дзе склалі пратаколы за парушэньне арт. 143 КаАП (антысанітарыя). У гэты ж час спецыяльна выкліканы нарад міліцыі зьбіраў улёткі, якія не пасьпелі падабраць мінакі.