viasna on patreon

Прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссию» працягваецца

2009 2009-09-28T08:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да кожнага з паштальёнаў даводзіцца план: падпісаць на газету адміністрацыі Лукашэнкі ад 10 да 15 кліентаў.

Калі план не выкананы, на незапатрабаваныя асобнікі паштальён афармляе падпіску за свой кошт.

Прынамсі, так абгрунтавала сваю просьбу падпісацца на «Советскую Белоруссию» пяцідзесяцігадовай жыхарцы Салігорска адна з мясцовых паштарак.

«Я спачатку пашкадавала працаўніцу пошты, вырашыла падпісацца, - распавядае жыхарка Салігорска, якая захацела застацца неназванай. - А потым падумала, што нядобра такім чынам арганізоўваць масавасць распаўсюду «Советской Белоруссии».

Жыхарка Салігорска ўзгадала, як аднойчы ў аддзеле дастаўкі не апынулася чарговага нумара газеты «Аргументы и факты». Яна выказала законнае абурэнне, і тады працаўніца пошты, каб супакоіць кліентку, уручыла ёй наўзамен кіпу газетаў.

«Там былі нумары «Советской Белоруссии», «Рэспублікі», «Звязды». Верагодна з тых, што прыходзілася выпісваць паштальёнам за свой кошт. Я іх не ўзяла», -- прызнаецца жанчына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства