viasna on patreon

Лёс офісу БНФ у Магілёве вырашыцца на наступным тыдні

2009 2009-09-24T16:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласьці разглядаўся зыск, які падала КУП ЖРЭА Ленінскага раёну Магілёва на ГА БНФ "Адраджэньне". ЖРЭА патрабуе высяленьня грамадзкай арганізацыі з яе офісу ў Магілёве па адрасе вул. Цыялкоўскага, 10, а таксама выплаты за арэнду 5 млн рублёў.

Пасьля разгляду справы судзьдзя прапанаваў ЖРЭА адклікаць зыск, бо высьветлілася, што БНФ ня мае запазычанасьцяў перад камунальнымі службамі. Нягледзячы на прапанову судзьдзі, прадстаўнік ЖРЭА працягваў настойваць на высяленьні БНФ з офісу.

У выніку справа адкладзеная да наступнага тыдня. Да гэтага часу павінная адбыцца праверка плацяжоў і іншых дакумэнтаў што да арэнднай платы. Калі гэта будзе зроблена, суд зноў будзе разглядаць справу.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў перакананы, што справа мае палітычны характар:

"Я перакананы, што прадстаўнік ЖРЭА атрымаў загад з гарвыканкаму настойваць на высяленьні ГА БНФ "Адраджэньне", нягледзячы на тое, што мы спраўна сплочваем арэндную плату. У Магілёве Партыя БНФ разам з шэрагам іншых палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньня ўдзельнічала ў кампаніі супраць карупцыі тутэйшых чыноўнікаў. Падчас гэтай кампаніі мы выявілі і даказалі ў судзе факты незаконнай выдачы гарвыканкамам зямельных участкаў людзям, якія знаходзяцца ці знаходзіліся на кіроўных пачадах. Думаю, што гарвыканкам шукае шляхі помсты", - заявіў Рыгор Кастусёў.

Паўторны суд па справе высяленьня офісу ГА БНФ "Адражэньне" адбудзецца на настцпным тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства