Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі
Міністэрства замежных спраў адмовіла журналісту Радыё Рацыя Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў Беларусі. Прычына адмовы не была канкрэтызавана, толькі схавана ў агульным пункце №10 лакальнага праўнага дакуманта міністэрства. Журналіст чакаў адказу больш як 4 месяцы.
Як толькі Віктар Парфёненка пачаў супрацоўнічаць з Радыё Рацыяй, першае, што ён зрабіў, гэта сабраў дакументы на акрэдытацыю і адаслаў іх па адрасе міністэрства. Валакіта цягнулася доўга – розныя прычыны знаходзілі супрацоўнікі – і не слушнае афармленне заяўкі рэдакцыяй, і адсутнасць патрэбных супрацоўнікаў, маўляў, у адпусках і на візітах. Урэшце прыйшоў пісьмовы адказ ( аформлены дарэчы па-расійску, хаця заява была пададзена па-беларуску!) – адмова на падставе 10 артыкула палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь.