БХД шукае памяшканне для ўстаноўчага з'еўду
Ініцыятыўная група па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнулася да кіраўніцтва 10 сталічных установаў з просьбай прадаставіць памяшканне для правядзення 31 кастрычніка – 1 лістапада 2009 года ў Мінску Устаноўчага З’езду партыі.
Рашэнне аб правядзенні з’езду прынятае ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”.
З просьбай на падставе дамовы арэнды прадставіць памяшканне для правядзення Устаноўчага З’езду ініцыятыўная група па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у прыватнасці звярнулася да Адміністрацыі Палаца культуры МАЗ, Моладзевага тэатра эстрады, Кінатэатра “Аврора”, Цэнтральнага Дома афіцэраў, Палаца культуры и спорту чыгуначнікаў, Палаца культуры МТЗ, Малай залы Палаца Рэспублікі, Кінатэатра “Цэнтральны”, Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, а таксама Рэспубліканскай мастацкай галерэі Выставачнага УП.
Ліст з просьбай аказаць садзейнічанне ў прадастаўленні памяшкання ініцыятыўная група таксама даслала на імя старшыні Мінскага гарвыканкама і на імя кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.