Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў
https://spring96.org/be/news/29734
2009
2009-09-22T15:47:08+0300
2009-09-22T15:47:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, якое прадугледжана арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў, што складае 1 мільён 50 тыс. руб.
Нагадаем, што Максім Вінярскі разам з іншымі актыістамі быў затрыманы напярэдадні ўвечары за ўдзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім. Да суду актывіст утрымліваўся у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.