Максіма Вінярскага будуць судзіць
https://spring96.org/be/news/29731
2009
2009-09-22T11:32:52+0300
2009-09-22T11:32:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
Максім Вінярскі быў затрыманы ўчора ўвечары разам з моладзевым лідэрам Яўгенам Афнагелям за ўдзел у акцыі салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім. Затрыманьне адбылося пасьля акцыі, якую праводзілі сёньня на Кастрычніцкай плошчы Менску болей за 10 актывістаў гэтай арганізацыі. Акцыя працягвалася ўсяго 20 хвілін.
Позна ўвечары Яўген быў вызвалены без складаньня пратаколу. А Максіма прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці.