"Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)
Пад час мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска было затрымана больш за дваццаць чалавек. Пры затрыманьні і пазьней супрацоўнікі міліцыі моцна зьбівалі дэманстрантаў. Найбольш пацярпеў Мікалай Статкевіч.Усіх затрыманых адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менска.
Сьпіс затрыманых у Менску:
- Міхась Пашкевіч;
- Сяржук Семянюк;
- Алена Валынец;
- Андрэй Кім;
- Максім Сергіец;
- Мікола Сяргеенка;
- Зьміцер Бародка;
- Яўген Афнагель;
- Уладзімір Лемеш;
- Аляксей Сянчыла;
- Паліна Кур’яновіч;
- Мікола Дземідзенка;
- Зьміцер Дашкевіч;
- Віка Ладзіс;
- Алег Корбан;
- Мікалай Статкевіч;
- Наста Палажанка;
- Юльян Місюкевіч;
- Уладзімер Яроменка;
- Антон Русін;
- Ганна Шаруба;
- Ігар Леднік;
- Максім Вінярскі.
- Павал Юхневіч;
- Сяргей Скрабец,
- Алег Тарасевіч,
- Аляксей Бруно,
- Анатоль Паўлаў,
- Аляксандр Сяргеенка,
- Андрэй Ляшко
- Аляксандр Сцепаненка
Як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня менская міліцыя пры разгоне акцыі памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, якія зьніклі 10 гадоў таму, ужыла новую тактыку. Спачатку людзям не давалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, няспынна паліваючы брук вадою, а пазьней міліцыянты ў цывільным блякавалі працу фота і тэлекарэспандэнтаў, не даючы ім здымаць разгон.
Нагадаем, што акцыі прайшлі ў многіх гарадах Беларусі:
У Гомелі перад пачаткам акцыі памяці пераапранутыя супрацоўнікі затрымалі 15 дэмакратычных актывістаў, у тым ліку
Ўладзімера Кацору,
Васіля Палякова,
Анатоля Паплаўнага,
Валера Рыбчанку,
Марыну Сьмяглікаву,
А. Працко,
В. Сякерку,
В. Паўлава,
В. Яўзрэзава,
В. Мышак,
В. Рыбчанку,
А. Каротчанку,
Ю. Захаранку,
Андрэя Цянюту,
Няпомняшчых,
ды гвалтам зацягнулі ў варанок і завезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі. Кіраваў захопам маёр Алейнікаў. Былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях.
Усіх затрыманых абвінавачваюць у парушэнні парадку масавых шэсцяў (частка 2 арт. 23.34. КаАП РБ)