Масавы "хапун" у Гомелі
https://spring96.org/be/news/29705
2009
2009-09-16T17:03:27+0300
2009-09-16T17:03:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/paplauny.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомелі каля вуліцы Кірава пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі прыкладна ў 16-40 накінуліся на групу гараджанаў, якія збіраліся прайсці ў цэнтр, і з выкарыстаннем фізічнай сілы закінулі ў аўтобус. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, які таксама патрапіў у "варанок" усіх іх павезлі ў Чыгуначны РАУС Гомеля. Прычыну затрыманьня нападаючыя не паведамляюць. Ніхто з іх не мае аніякіх апазнавальных знакаў. Затрымана прыкладна 15 чалавек.