Партыя БХД не губляе шансы на рэгістрацыю
Паўторны ўстаноўчы з'езд партыі БХД запланаваны на 31 кастрычніка. Такое рашэнне прынятае 12 верасьня на сходзе Нацыянальнай Рады Партыі БХД. З’езд будзе яшчэ больш прадстаўнічым, чым у лютым 2009 году, бо за гэты перыяд партыя нашмат вырасла.
Нагадаем, улады не прызналі вынікі мінулага з’езду, па надуманых і фармальных прычынах адмовіўшы “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” ў афіцыйнай рэгістрацыі.
Акрамя рашэнне аб правядзенні з’езда, Нацыянальная Рада зацвердзіла фармат і тэрміны акцыі “За Незалежнасць!”, - паведаміў прэсавай службе БХД сустаршыня партыі Павал Севярынец.
Акцыя пройдзе ў Мінску і рэгіёнах з 20 па 27 верасня. Яна скіраваная супраць расейска-беларускіх вучэнняў “Захад-2009”, пранікненню расейскага крымінальнага капіталу ў краіну, а таксама за правядзенне перапісу насельніцтва краіны на беларускай мове.
Партыя БХД прыняла рашэнне аб выхадзе з працэдуры праймерыз, прапанаванай Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, бо лічыць непрымальнай удзел у гэтай працэдуры разам з Партыяй камуністаў Беларускай і іншымі прарасейскімі сіламі.
Нацыяльная Рада ўпаўнаважыла кіраўнікоў БХД на перамовы з лідэрамі “Маладога Фронту”, Партыі БНФ, Руху “За Свабоду” і іншых арганізацый наконт стварэнне кааліцыі правых сіл.