viasna on patreon

Грошай для падтрымання школ дастаткова

2009 2009-09-10T15:31:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rod_komitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Уладзiмiр Здановiч адказаў на пытанне, цi павiнны аказваць матэрыяльную дапамогу школам бацькi вучняў, піша "Звязда".

— Бацькi не абавязаны матэрыяльную дапамагаць школам, дзе вучацца iх дзецi. Сёння ў Беларусi няма нiводнага заканадаўчага акта, якi б прымушаў iх пералiчваць якiя-небудзь сродкi на рахункi школ. Бацькi могуць перадаваць грошы школе цi аказваць iншую дапамогу толькi па ўласным жаданнi. Калi ж выяўляюцца выпадкi прымусу, то кiраўнiк навучальнай установы павiнен несцi самую строгую адказнасць. Грошай для падтрымання школ дастаткова, i тут недапушчальна вымаганне. Гэта ўжо з'яўляецца крымiнальным артыкулам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства