viasna on patreon

Іван Крук працягвае аспрэчваць штраф за распаўсюд газет

2009 2009-09-10T10:31:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kruk-ivan-1.jpg

Астравецкі ктывіст накіраваў надзорную скаргу старшыні Гродзенскага абласнога суду сп. Грынкевічу. На думку актывіста, ягонае жорсткае пакаранне за распаўсюд газет з недакладнымі выходнымі дадзенымі (штраф у 700 тысяч) звязанае насамрэч з тым, што ў бюлетэнях змяшчалася інфармацыя пра небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Іван Крук з пакараннем катэгарычна не згодны. Ён лічыць, што падчас адміністрацыйнага працэсу былі парушаны нормы працэсуальнага кодэксу, а таксама не былі выкананы палажэнні Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднай Орхускай канвенцыі. Актывіст у сваёй скарзе просіць адмяніць рашэнні раённага і абласнога судоў.

Нагадаем, за распаўсюд газет суд Астравецкага раёна пакараў Івана Крука штрафам памерам у 700 тысяч рублёў. Гродзенскі абласны суд пакінуў рашэнне раённага без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства