viasna on patreon

Гарадок: судзяць за Дзень незалежнасьці

2009 2009-09-03T13:03:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/surgan.jpg
Фота \

Фота \

У Гарадоцкім раённым судзе распачаўся адміністрацыйны працэс над жыхаром Віцебску Тарасам Сурганам. Ён быў затрыманы ў Гарадку 27-га ліпеня падчас віншавальнай акцыі да Дня Незалежнасьці.

 

У складзеным на актывіста міліцэйскім пратаколе напісана, што ён выйшаў на плошчу Леніна ў райцэнтры з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам і парушыў тым самым заканадаўчыя нормы правядзеньня вулічных мерапрыемстваў. Паводле артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях і з улікам таго, што за ўдзел у падобных акцыях Тарас Сурган ужо меў судовыя пакараньні, яму пагражае штраф або арышт на тэрмін да 15-ці сутак.

27-га ліпеня павіншаваць мінакоў з угодкамі прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі выйшлі некалькі чалавек – гарадоцкіх актывістаў і іхных аднадумцаў зь Віцебску. Апрача Tараса Сургана, затрыманыя былі яшчэ трое ўдзельнікаў. Валеры Раманенка, прадстаўнік “Маладой Грамады”і Ірына Пятрова з руху “Джынс за Свободу” позваў у суд пакуль не атрымалі. Старшыню гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова суд ужо прызнаў вінаватым і пакараў актывіста грашовым штрафам на 1 мільён 400 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства