“Товарищ” у Светлагорску недаспадобы
https://spring96.org/be/news/29589
2009
2009-09-03T10:31:31+0300
2009-09-03T10:31:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/tovarisch.jpg
Сёньня а 8 гадзіне ў Сьветлагорску міліцыя й супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў Партыі камуністаў Беларускай Сьвятлану Міхальчанку й Валера Рыбчанку. Ля аб’яднаньня “Хімвалакно” яны раздавалі антыкрызысныя ўлёткі й газэту “Товарищ”.
“Нас забралі у пастарунак, - паведаміў спадар Рыбчанка, - і не патлумачылі, што мы парушылі. Зараз чакаем начальніка міліцыі. Ён на планёрцы, і ніхто ня ведае, што з намі рабіць”.