viasna on patreon

ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня

2009 2009-09-02T14:02:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stef1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выступленне Валянціна Стэфановіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі  грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.

Высокі Суд!

Мушу зазначыць, што заснавальнікамі,  асобамі, якія падрыхтавалі дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі ў рэгіструючы орган – Міністэрства юстыцыі – былі перададзеныя ўсе неабходныя дакументы, якія прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам. Ніякіх праграм, іншых дакументаў, акрамя тых, якія былі перададзеныя Мінюсту на ўстаноўчым сходзе,   не прымалася. Таму я ня ведаю, што меў на ўвазе рэгістрыруючы орган, пад словамі “праграма аб’яднання”.

Асабіста я ніякіх запытаў Міністэрства юстыцыі не атрымліваў і ў матэрыялах справы я іх не знайшоў. Лабковіч такіх запытаў, наколькі мне вядома, таксама не атрымліваў, наконт Бяляцкага я ня ведаю.  Ніякіх вусных просьбаў аб прадстаўленні такога дакумента мне не паступала, таму ніякіх перашкодаў асабіста з майго боку  ў праверцы тых дакументаў, якія былі перададзеныя ў Мінюст, не было.

Што тычыцца аргумента адносна таго, што заснавальнікі аб’яднання прыцягваліся да адміністратыўнай, а некаторыя да крымінальнай адказнасьці, – а гэты аргумент Мінюст выкарыстоўвае ў сваіх рашэннях ўжо ў трэці раз, то я на дадзеным этапе гэтаму сцвярджэнню ацэнку даваць не буду, а скажу толькі, што па-першае, гэта не з’яўляецца адмовай у дзяржаўнай рэгістрацыі згодна дзеючага заканадаўства, і папярэднія рашэнні Вярхоўнага Суда давалі ацэнку гэтаму. У прыватнасці, прыгадаю рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 26.10 2007 года і ад 22 04. 2009 года. Я разумею, што Міністэрства юстыцыі хоча такім чынам даць нам, як заснавальнікам аб’яднання, адпаведную характарыстыку. Пад час судовых спрэчак я таксама дам сваю характарыстыку, а пакуль толькі я хачу перадаць суду паведамленне аб спыненні крымінальнай справы Содзінава, паколькі ён ўзгадваецца ў рашэнні Міністэрства юстыцыі і з’яўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднання “Наша Вясна”. Таму я заяўляю хадайніцтва перад судом аб далучэнні да матэрыялаў справы гэтага дакумента. 

(Хадайніцтва падтрымана прадстаўнікамі заяўнікоў, Мінюста і Генеральнай пракуратуры).

Я хацеў бы нагадаць, што яшчэ ў 2003 годзе быў ліквідаваны праваабарончы цэнтр “Вясна”, наконт чаго ёсць рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН, які лічыць, што ліквідацыя “Вясны” ёсць  парушэнне Пакту аб грамадзянскіх і палітычнах правах і паводле гэтага рашэння заяўляльнікі – Бяляцкі і іншыя прызнаныя ахвярамі парушэння правоў. Мы неаднаразова даводзілі да Міністэрства юстыцыі сваю пазіцыю аб тым, што разглядалі б  рэгістрацыю новага аб’яднання – як аднаўленне нас у нашых правах, аднак рашэнне Камітэту па правах чалавека не выкананае – гэтага не адбылося. Таму ў звязку з гэтым мы лічым, што трэцяя адмова ў рэгістрацыі носіць абсалютна дыскрымінацыйны і перадузяты характар. На гэтым я свой выступ закончыў.

Стэфановіч адказаў на пытанні:

Ул. Лабковіча: “Так як Стэфановіч Валянцін прысутнічаў на ўстаноўчым сходзе, я хачу запытацца, ці верна, што пад час сходу праграма не прымалася, а прымаліся толькі тыя дакуманты, якія перададзеныя ў рэгіструючы орган?

Стэфановіч: - Так, Я прысутнічаў непасрэдна на устаноўчым сходзе і магу засведчыць, што ніякіх іншых дакументаў, акрамя неабходных для рэгістрацыі дакументаў не прымалася. У тым ліку і пад назвай “праграма ГПА “Наша Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства