viasna on patreon

Студэнтку-каліноўку не выпусцілі з краіны

2009 2009-08-24T11:10:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krapiwina_nadzeja.jpg
фота racyja.by

фота racyja.by

Супрацоўнікі памежных службаў не выпусцілі з краіны Надзею Крапівіну, студэнтку-каліноўку, якая накіроўвалася ў Варшаву на падрыхтоўчыя курсы.

Інцыяндэнт адбыўся на памежным пераходзе Брузгі-Кузніца Беластоцкая. Памежнікі спраўдзілі пашпарт Надзеі Крапівінай і паведамілі, што выезд з краіны ёй забаронены.Пры гэтым прычыны адмовы дзяўчыне не патлумачылі, а сам факт забароны выезду з краіны стаў для маладой актывісткі поўнай нечаканасцю:

-У мяне з сабой былі паперы, якія даюць права безперашкодна пакідаць межы краіны, але памежнікі адмовілі мне  і паведамілі,што я знаходжуся ў кампутарнай базе дадзеных асобаў, якім забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі.

Грамадская актывістка Надзея Крапівіна прымала актыўны ўдзел у абароне гістарычнай часткі Гародні ад руйнавання і абароне дрэў ад знішчэння мясцовымі ўладамі.

Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў у буйных памерах,але запазычанасцей перад дзяржавай не мае, аб чым сведчаць даведкі з судовых установаў. Дзяўчына спадзяецца,што яе затрыманне-недарэчнасць, якая будзе хутка выпраўлена і яна без перашкодаў здолее з’ехаць у Польшчу, дзе пачынаюцца заняткі для студэнтаў,  залічаных  на праграму Каліноўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства