viasna on patreon

Плякат "Камунізм = фашызм" палічылі антысанітарыяй

2009 2009-08-24T09:31:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamunizm.jpg

Карыкатурны плякат з надпісам "Камунізм ёсьць фашызм", які маладафронтаўцы прыляпілі ў нядзелю на помнік Леніну, міліцыянты палічылі антысанітарыяй.

На Міколу Дземідзенку і Ганну Бунько склалі адміністрацыйныя пратаколы і адпусьцілі з будынку міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Судзіць маладафронтаўцаў будуць адміністрацыйныя камісіі райвыканкамаў па месцы жыхарства.

Нагадаем, 23 жніўня, на плошчы Незалежнасьці актывісты "Маладога фронту" правялі акцыю “Камунізм = фашызм”. Мікола Дземідзенка і Ганна Бунько прыляпілі карыкатурны плякат з адпаведнай назвай на помнік Леніну. Да іх адразу падбеглі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну і ахоўнікі будынку Дому ўраду. Яны сарвалі плякат і адабралі ў Міколы ўлёткі, які маладзёны зьбіраліся раздаваць мінакам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства