viasna on patreon

1,4 мільёна штрафу за святкаванне Дня Незалежнасці

2009 2009-08-13T16:40:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Суддзя Гарадоцкага раённага суда прызнала Леаніда Аўтухова вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Аўтухоў аштрафаваны на 1 мільён 400 тысячаў рублёў (40 базавых велічыняў).

27 чэрвеня некалькі мясцовых апазіцыянераў на чале з старшынём Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым вышлі на цэнтральную плошчу райцэнтра, каб павіншаваць гараджанаў з чарговымі ўгодкамі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Апазіцыянеры прыйшлі з нацыянальнымі сцягамі і скандавалі лозунг «Жыве Беларусь!»

Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства