Вярхоўны суд РБ не задаволіў скаргу гарадзенскага актывіста.
https://spring96.org/be/news/2921
2005
2005-09-27T10:00:00+0300
2005-09-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 верасьня бягучага году намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Вышкевіч В.Н. даў чарговы адмоўны адказ на надзорную скаргу гарадзенскага актывіста прафсаюза РЭП Курганскага Ю.В., які ён атрымаў на днях.
Справа тычылася рашэньня адміністратыўнай камісіі аб пакараньні штрафам спадара Курганскага за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і дадатковым штрафам за “злоўжываньне працэсуальнымі правамі”, якое ён абскарджваў у Вярхоўным судзе.
Пасля атрыманьня адмовы сп. Курганскі па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым і зьбіраецца абскарджваць рашэньне адміністратыўнай камісіі ў міжнародных інстанцыях.