viasna on patreon

Арганізавана цкаваньне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Івана Пашкевіча, які выступаў супраць дыскрымінацыйнага Закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”

2003 2003-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісьце, накіраваным Старшыні Столінскага Савета дэпутатаў ад імя праваслаўных жыхароў горада Століна і Столінскага раёну сказана пра дэпутата Палаты прадстаўнікаў Івана Пашкевіча наступнае:
“Ён заняў рэзка адмоўную пазіцыю ў адносінах законапраекта “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый”. У гэтым законапраекце ў прэамбуле засьведчаная асаблівая роля ў фармаваньні беларускай нацыі традыцыйных для Беларусі рэлігійных суполак, перадусім Праваслаўнай царквы, а таксама ствараецца прававы механізм, які павінен стаць супрадзеяньнем распаўсюджаньню дэструктыўных і іных чужых нашаму грамадству новых рэлігійных рухаў.
Дэпутат І.І.Пашкевіч неаднаразова выступаў у беларускіх сродках масавай інфармацыі супраць Праваслаўнай царквы ў абарону неакультаў.

Усё гэта абцяжарвае наша сумленьне перад Богам і нашымі нашчадкамі (...) Просім Вас прызначыць дату і месца правядзеньня Сходу па ўзбуджэньню пытаньня пра адкліканьне дэпутата І.І Пашкевіча”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства