За нявыплату штрафу ў Беларусі будуць арыштоўваць на 15 сутак
Міністэрства юстыцыі распрацавала праект нарматыўнага прававога акта, скіраванага на павышэнне эфектыўнасці выканання судовых пастаноў і іншых актаў.
Праект прадугледжвае ўвядзенне шэрагу дадатковых мер, якія будуць ужывацца ў адносінах да асоб, якія ўхіляюцца ад выканання грашовых абавязацельстваў, накладзеных на іх судом.
У іх ліку — забарона на прыём экзаменаў, выдачу, абмен і канфіскацыю вадзіцельскіх пасведчанняў даўжнікоў да поўнага выканання імі сваіх абавязацельстваў.
Асобы, якія не выплацілі штраф ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін, у адпаведнасці з праектам закона павінны быць арыштаваныя на тэрмін да 15 сутак. Пры гэтым даўжнік не будзе вызваляцца ад выплаты штрафу.
У адпаведнасці з пастановай выключаюцца абмежаванні па тэрмінах прад'яўлення да выканання пастаноў судоў і іншых органаў. Праект дакумента накіраваны на ўзгадненне зацікаўленым дзяржструктурам, адзначае БелаПАН.