viasna on patreon

Берасцейскі абласны суд не бачыць падставаў для рэгістрацыі “Берасцейскай вясны”

2009 2009-07-21T18:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg

У Берасцейскім абласным судзе адбылося паседжанне па скарзе праваабаронцаў на адмову ў рэгістрацыі Берасцейскім аблвыканкамам абласнога праваабарончага цэнтра “Берасцейская вясна”. Абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць такое рашэнне незаконным.

Дарэчы, судовае паседжанне па хадайніцтву праваабаронцы Сяргея Гоўшы вялося на беларускай мове. Суддзя Усцімчук і пракурор Манюка пагадзіліся на гэта, а чыноўнік з аблвыканкама Скрыпкін заявіў, што не ведае беларускай мовы.

Нагадаю, што “Берасцейскую вясну” не зарэгістрававлі ўжо ў другі раз. Падставай для апошняга разу стала адкліканне гарантыйнага пісьма на прадастаўленне памяшкання пад юрыдычны адрас падчас знаходжання дакументаў на рэгістрацыі. Аб чым не было паведамлена праваабаронцам.

На думку Вялічкіна, судовы працэс паказаў, што ніякай лібералізацыі і дэмакратызацыі ў краіне не адбываецца. Спроба рэгістрацыі – гэта проста лахатрон. За кожную спробу зарэгістравацца трэба выкладаць па 350 тыс. рублёў, вяртаюць -150 тыс. Але ўсё роўна праваабаронцы будуць рабіць яшчэ спробы зарэгістравацца. Не для таго, каб падтрымліваць рэжым, які такім чынам зарабляе, а для таго, каб мець юрыдычны статус і не падпадаць, не будучы зарэгістраванымі, пад уздзеянне крымінальнага Кодэкса.

Рашэнне абласнога суда будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства