viasna on patreon

Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю

2009 2009-07-20T13:09:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vydanni.jpg

У Беларусі афіцыяльна зарэгістраваная Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыя».

 

Пасведчанне аб рэгістрацыі Асацыяцыі ў Брэсцкім аблвыканкаме атрымаў 15 ліпеня кіраўнік выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» Уладзімір Янукевіч, які ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ.

 

«Мы можам і павінныя аб’ядноўвацца, — падкрэсліў спадар Янукевіч у гутарцы з прэс-службай БАЖ. — Рэгіяналы ніколі не былі канкурэнтамі на інфармацыйным полі».

 

У асацыяцыю «Аб’яднаныя масмедыя» увайшлі выдаўцы такіх газет, як «Intex-Press» (Баранавічы), «Борисовские новости», «Газета Слонімская», «Газета для вас» (Івацэвічы), «Інфа-кур’ер» (Слуцк), «Информ-прогулка» (Лунінец), «Вольнае Глыбокае», «Брестский курьер», «Вечерний Бобруйск», «Рэгіянальная газета» (Маладзечна).

 

У планах асацыяцыі — семінары для выдаўцоў, рэдактараў і журналістаў, скіранаваныя на павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.

 

Далучыцца да выдаўцоў-заснавальнікаў можа любы беларускі рэгіянальны выдавец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства