viasna on patreon

У Вільні адбыўся міжнародны семінар “Еўропа за Беларусь”

2005 2005-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праца сэмінару была скіраваная на разьвіцьцё супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацыяў зь Беларусі і іншых эўрапейскіх краінаў і стварэньня супольнай плятформы дзеля лабіяваньня беларускіх пытаньняў у эўрапейскіх структурах.

Арганізатары сэмінару – створаны маладымі палітолягамі год таму у Літве “Аб'яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў” і Гарадзенскі цэнтар падтрымкі сацыяльных ініцыятываў “Трэці сэктар”. Сэмінар “Эўропа за Беларусь” сабраў некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў зь Беларусі і іншых краінаў з рэгіёну Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Адна з галоўных мэтаў – супрацоўніцтва і кантакты, а таксама распрацоўка супольных ідэяў для праектаў, у якіх беларускія арганізацыі самі абралі б сабе партнэраў з іншых эўрапейскіх краінаў і самі б вызначылі, што ім насамрэч цікава і патрэбна.

На віленскім сэмінары абмяркоўваецца супрацоўніцтва у разнастайных сфэрах дзейнасьці – правы чалавека, культура, інтэрнэт ды іншыя, а у выніку двухдзённай працы будзе прынятае супольнае пагадненьне.Прадстаўнікі зь вялікіх арганізацыяў спадзяюцца, што гэта дапаможа лабіяваньню беларускіх пытаньняў у эўрапейскіх структурах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства