viasna on patreon

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу праваабаронцаў 27 ліпеня

2009 2009-07-16T17:18:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі перад пачаткам слуханняў па скарзе заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржрэгістрацыі.  Прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон і праваабаронца Уладзімір Лабковіч далі тлумачэнні па сутнасці справы. Сітуацыю каментуе Уладзімір Лабковіч:

 

Вярхоўны суд звярнуў увагу на тое, што ў лісце аб адмове ў рэгістрацыі няма аргументаваных тлумачэнняў, на якіх канкрэтна падставах Мінюст вынес рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі. Некаторыя аргументы, выкладзеныя прадстаўніком дзяржоргану сп. Харытонам, асноўным выканаўцам ліквідацыі грамадзкіх аб’яднанняў і структураў палітычных партыяў, гучаць проста абсурдна. Напрыклад, Мінюсту не зразумела назва нашай арганізацыі – што такое “Наша Вясна” і адсутнасць тлумачэння ў статуце, чаму абраная менавіта гэтая назва. Я патлумачыў, што гэта ўласная назва арганізацыі і наўрад ці супрацоўнікі ЗАГСу прасілі бацькоў Харытона прадставіць абгрунтаванне, чаму яны даюць свайму дзіцяці менавіта тое імя, якое абралі. Таму сцвярджаць, што назва ГА не адпавядае статуту поўны нонсэнс, які не налужыць да прававых падставаў, а зьяўляецца цалкам суб’ектыўным.

Акрамя таго, ужо ў трэці раз сп. Харытон звяртае ўвагу на прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці некаторых заснавальнікаў грамадзкай арганізацыі. Ён заявіў, што гэтыя асобы не маюць права ўтвараць праваабарончую арганізацыю, паколькі самі адміністрацыйныя правапарушальнікі. Між тым, прадстаўнік Мінюсту пагадзіўся, што гэты факт не зьяўляецца прававой падставай для адмовы, тым больш што раней Вярхоўны суд не прымаў да ўвагі гэтыя аргументы.

Відавочна, што ніякіх прававых і юрыдычных падставаў для адмовы ў рэгістрацыяі ГПА “Наша Вясна” няма, таму выдумляюцца абсалютна абсурдныя, якія грунтуюцца на нейкіх домыслах. Гэта яшчэ раз падцьвярджае, што Міністэрства юстыцыі сапраўды дзейнічае не ў рэчышчы права і рэчышчы закону, а выконвае палітычна матываванае рашэньне: любым чынам зрабіць ўсё магчымае, каб не зарэгістраваць нашае грамадзкае аб’яднанне. Безумоўна, мы маем справу з сістэматычным парушэннем права на свабоду стварэння асацыяцыяў. Я нагадаў і пра прынятае Камітэтам па правах чалавека ААН рашэнне, якое прызнала ліквідацыю ў 2003 годзе ПЦ “Вясна” незаконнай.

Аднак сам ход гутаркі і аргументы, якія прыводзіліся прадстаўніком Мінюсту, даюць падставы прагназаваць, што Вярхоўны суд і ў гэтым выпадку таксама выканае тую палітычную функцыю, згодна якой падтрымае раней прынятае палітычнае рашэнне аб нерэгістрацыі “Нашай Вясы” і адмовіць заснавальнікам у рэалізацыі законнага права на стварэнне грамадзкага аб’яднання.  

 

Судовае паседжаннне адбудзецца 27 ліпеня ў 10 раніцы.

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства