Па амністыі на волю выйшлі ўжо 1400 чалавек
https://spring96.org/be/news/29119
2009
2009-07-15T15:50:00+0300
2009-07-15T15:50:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/amnistyja.jpg
Каля 1400 чалавек выйшлі па амністыі з месцаў пазбаўлення волі.
Паводле звестак Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, амністыя тым ці іншым чынам закране амаль 30 тысяч чалавек: хтосьці таксама будзе вызвалены, а ў кагосьці знізяць тэрмін зняволення.
Як адзначаюць афіцыйныя крыніцы, у выніку сёлетняй амністыі, якая праводзіцца з нагоды 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзяржава сэканоміць каля 2-х мільярдаў рублёў.