Украіна адмовілася прыняць беларускіх палітычных уцекачоў
Кіеўскае ўпраўленне па справах нацыянальнасцяў і міграцыі адмовілася даць статус уцекача тром грамадзянам Беларусі, якія эмігравалі ва Ўкраіну па палітычных матывах. Пра гэта паведаміў Сьвятаслаў Шапавалаў, адзін з эмігрантаў. Паводле ягоных словаў, падставаю для адмовы сталася тое, што эмігранты парушылі прадугледжаныя ўкраінскім заканадаўствам тэрміны, калі можна звартацца з просьбай аб атрыманьні статуса ўцекача. Украінскі закон "Аб уцекачох" дазваляе абскардзіць гэтае рашэньне, зьвярнуўшыся ў Нацыянальны камітэт Украіны па справах нацыянальнасьцяў і міграцыі.
Тры беларуса, што папрасілі прытулку ва Украіне, працавалі настаўнікамі ў сярэдніх школах г. Гомеля. Адзін з іх быў безпадстаўна звольнены з працы. Два другіх спасмылаюцца на тое, што ў Беларусі яны падлягалі пераследу з-за сваіх рэлігійных і палітычных перакананняў.