viasna on patreon

Уладзімір Кацора спыніў сухую галадоўку, якая працягвалася шэсць дзён

2009 2009-06-30T15:31:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ul_kacora.jpg
Уладзімір Кацора

Уладзімір Кацора

Лідэр гомельскіх апазіцыянераў Уладзімір Кацора, які быў арыштаваны судом за акцыю ў памяць зніклага 10 гадоў таму генерала Юрыя Захаранкі, спыніў сухую галадоўку, якая працягвалася шэсць дзён.

 

Аб спыненні галадоўкі таксама заявілі старшыня гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і актывіст кааліцыі АДС Юрый Захаранка.

 

"Мы не можам рызыкаваць жыццём нашага лідэра, які на гэты момант знаходзіцца ў цяжкім стане, у яго рэзка пагоршылася здароўе", — патлумачыў Палякоў.

 

Ён паведаміў, што 30 чэрвеня Кацора з таварышамі наведаў суд Цэнтральнага раёна, дзе яны даведаліся, што разгляд касацыйнай скаргі прызначаны на 22 ліпеня. "Гэта падкрэслівае, што ўлады не гатовы на супрацоўніцтва, ніякіх крокаў наперад мы не бачым. Замест таго каб шукаць зніклага генерала Захаранку, праваахоўнікі пераследуюць людзей, якія нагадалі ім пра гэта. Працягваць галадоўку не мае сэнсу, таму што гэта нічога не мяняе, улады не зацікаўлены ў вырашэнні гэтых праблем", — зазначыў Палякоў.

 

Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, дзе Кацора будзе выходзіць з галадоўкі — у бальніцы ці дома. Таксама не вырашана пакуль, ці будуць працягваць галадоўку лідэр гомельскіх камуністаў (ПКБ) Уладзімір Сякерка і актывісты гэтай партыі Валерый Рыбчанка і Святлана Міхальчанка.

 

25 чэрвеня суддзя суда Цэнтральнага раёна Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі ў памяць генерала Юрыя Захаранкі штрафамі. Кацора быў арыштаваны на трое сутак. У зале пасяджэнняў палітык у знак пратэсту супраць рашэння суда аб'явіў сухую галадоўку. Пасля вызвалення з ІЧУ ён яе працягнуў. Галадоўку Кацора праводзіў у офісе арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 29 чэрвеня ў сувязі з пагаршэннем стану да яго выклікалі "хуткую дапамогу". Пасля агляду ўрач выклікаў нарад міліцыі для прымусовай шпіталізацыі. Міліцыянеры ўзялі заяву ад Кацоры аб адмаўленні ад шпіталізацыі.

 

У прыватным доме, дзе арандуе памяшканне офіс АГП, усе дні галадоўкі ішло супрацьстаянне апазіцыянераў і міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі з 25 чэрвеня тройчы зрывалі расцяжкі "Галадоўка пратэсту", а таксама некалькі разоў зафарбоўвалі разам з работнікамі камунальных службаў надпіс "Галадоўка", якая з'яўлялася на варотах дома. Каля дома практычна пастаянна дзяжурыў нарад міліцыі, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства