viasna on patreon

Партыя Свабоды і Прагрэсу абскардзіць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе

2009 2009-06-30T14:38:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navasyad.jpg

Рашэнне пра гэта прынятае не паседжанні палітрады Партыі, якое адбылося 27 чэрвеня ў Магілёве.

 

Міністэрства юстыцыі чацверты раз афіцыйна адмовіла ПСП у рэгістрацыі. Сярод прычынаў адмовы Мінюст назваў нібыта несапраўдныя звесткі, пададзеныя заснавальнікамі.

 

Лідэра ПСП Уладзіміра Навасяда абураюць рэпрэсіўныя меры супраць заснавальнікаў, на якія наважыўся Мінюст. Бальшыню са 1011 заснавальнікаў абавязалі адказваць на апытальнік з 9 пунктаў, што супярэчыць заканадаўству. У некаторых выпадках копіі пададзеных дакументаў чыноўнікі Мінюста накіроўвалі ў райвыканкамы і КДБ, якія ажыццяўлялі ціск на заснавальнікаў.

 

Партыя Свабоды і Прагрэсу заснаваная ў лістападзе 2003 года і ўжо мае чатыры спробы рэгістрацыі. 15 чэрвеня 2009 года партыі ў чарговы раз было адмоўлена прадстаўляць свае інтарэсы на палітычным полі. Дарэчы, за апошнія 15 год у краіне не зарэгістравана ніводная партыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства