viasna on patreon

Удзельнікі акцыі памяці Юрыя Захаранкі пакараныя штрафамі і арыштам

2009 2009-06-25T17:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі,  Васіля Папова, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам ў памеры 10 базавых велічыняў, а рэгіянальнага каардынатара руху “За Свабоду” Ўладзіміра Кацору адміністрацыйным арыштам на 3 сутак. Пікет актывісты АДС зладзілі 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі, іх абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

Хадайніцтвы прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасьці аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, а таксама адвод судзьдзі, якая вядомая ў горадзе сваімі палітычнымі прысудамі, былі незадаволеныя. Уладзіміра Кацору арыштавалі адразу пасьля заканчэньня судовага паседжаньня, ён на знак пратэсту абвесьціў галадоўку. Магчыма, што да яе далучацца астатнія пакараныя. 

Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, судовая пастанова будзе абавязкова абскарджаная ў вышэйстаячай інстанцыі.




Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства