viasna on patreon

Актывістаў затрымалі за сімволіку Еўразвяза

2009 2009-06-22T10:36:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurapejskaja_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Практыка арыштаў за сімвалы ЕЗ не спынілася нават у дзень прыезду камісара Беніты Ферэра-Вальднер.

 

21 чэрвеня ўвечары на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька і Уладзімір Кумец.

 

Маладыя людзі расклейвалі плакаты з заклікам далучыцца да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Праз некаторы час дзеянні апазіцыянераў заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Яны пад'ехалі, вышлі з машыны і абшукалі хлопцаў. У Алега Ладуцькі яны знайшлі яшчэ некалькі плакатаў з еўрапейскай сімволікай. Пасля гэтага апазіцыянеры былі дастаўленыя ў РУУС Ленінскага раёна Менска.

 

Праз некалькі гадзінаў пасля складання адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 21.14 парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў яны быў адпушчаныя.

 

Хутчэй за ўсё, актывісты будуць аштрафаваныя, як і іншыя ўдзельнікі грамадзянскай кампаніі па тым жа артыкуле.

 

Нагадаем, што 21 чэрвеня ў Менск прыехала камісар Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер. Паводле інфармацыі прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску, Ферэра-Вальднер «выкладзе шляхі, якімі могуць развівацца адносіны ЕЗ і Беларусі ў будучыні, калі ўлады распачнуць далейшыя пазітыўныя крокі да дэмакратыі, павагі правоў чалавека і незалежных СМІ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства