viasna on patreon

У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці

2009 2009-06-16T20:01:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg

Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Маладыя людзі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых трымалі расьцяжкі “Свабоду Аўтуховічу!”і “Свабоду палітвязьням!” насупраць кінатэатру “Беларусь” ля станцыі “Фрунзенская” ў Менску.

На месца пікету прыйшлі кіраўнікі менскай міліцыі. Яны выклікалі спэцназаўцаў. Актывістаў закінулі ў аўтобус і адвезьлі ў міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства