viasna on patreon

Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі пройдзе 1—2 кастрычніка ў Палацы культуры Менскага аўтамабільнага заводу.

2005 2005-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канчатковае рашэньне з гэтай нагоды 19 верасьня прыняў аргкамітэт кангрэсу. Дазвол на правядзеньне кангрэсу ў Беларусі быў санкцыяваны Лукашэнкам.

Старшыня аргкамітэту ў справе правядзеньня кангрэсу Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што кангрэс пачнецца а 14-й гадзіне ў суботу, 1 кастрычніка, у Палацы культуры Менскага аўтазаводу. Такое рашэньне было прынятае большасьцю галасоў, паведаміў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі радыё Свабодзе: “Нашыя дыскусіі прывялі да таго, што бальшыня вырашыла праводзіць кангрэс у Беларусі, хаця былі розныя варыянты”.

Што тычыцца магчымых варыянтаў правядзеньня кангрэсу, дык выказваліся думкі правесьці яго за дзьве сэсіі: першую ва Ўкраіне, а другую, прыкладам, праз два тыдні — у Беларусі. Такі падыход грунтуецца на тым, што некаторыя дэлегаты апасаюцца правакацыяў з боку ўлады. Спадар Бухвостаў камэнтуе сытуацыю так: “Мы заклікалі за Беларусь, усе казалі: “Толькі ў Беларусі!” Але ж цяпер нам далі магчымасьць праводзіць у Беларусі. Будзем праводзіць. Ну, а калі нам створаць праблемы, дык рукі ў нас будуць разьвязаныя, будзе паказана, хто ёсьць такі Лукашэнка”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства