viasna on patreon

Галіна Юбко судзіцца з «Советской Белоруссией»

2009 2009-06-16T17:18:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savbelka.jpg

16 чэрвеня 2009 году ў судзе Савецкага раёну Мінска пачаўся судовы працэс паводле пазову Галіны Юбко да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» і яе аўтара Віктара Панамарова.

    Нагодай стаў артыкул В. Панамарова «Ня веру» ў «СБ» за 18 лютага 2009 г., у якім ён піша пра групу жанчынаў — сваячак асуджаных, а таксама нязгодных з рашэннямі судоў.

Галіна Юбко, як удзельніца групы жанчынаў, палічыла, што аўтар артыкулу нанёс шкоду яе гонару і годнасці. Паводле яе словаў, журналіст аднабакова апісаў праблему, заявіўшы, што большасць жанчынаў усімі праўдамі і няпраўдамі намагаюцца палегчыць лёс сваякоў, асуджаных пераважна за цяжкія злачынствы — забойствы, згвалтаванні, рабаванні.

Вось некалькі цытатаў з артыкулу.

    «У апошні час у нас сфармавалася досыць вялікая і дынамічная група жанчын, якія, скардзячыся на несправядлівыя, на іх думку, прысуды, фактычна самі выносяць вердыкты, апраўдваюць і нават «судзяць»... уласна правасуддзе. Жорстка, не стрымліваючыся ў ацэнках. Гэта жонкі, маці і бабулі асуджаных (мужоў, сыноў, унукаў...) — за цяжкія, як правіла, злачынствы».

«Сёння жанчыны, якіх аб’яднала гора і якія аб’ядналіся ў «пошуках праўды», з усёй утрапёнасцю ціснуць на суды і следства, прыводзяць уласныя «версіі», страсаюць атмасферу юрыдычнымі тэрмінамі і, не абмяжоўваючыся ціскам на мясцовае правасуддзе, засыпаюць лістамі міжнародныя праваахоўныя арганізацыі».

Тым часам, група жанчын, да якой належыць і Юбко, аб’яднала людзей з самымі рознымі гісторыямі, сярод яе ўдзельнікаў ёсць і тыя, хто бароніць свае ўласныя правы — ад маёмасных пытанняў, да выкрыцця фактаў карупцыі. Сама Галіна Пахомаўна ад 2004 году намагаецца высветліць акалічнасці смерці роднай сястры.

    Папярэдняе судовае паседжанне, якое прайшло напрыканцы мая, В. Панамароў заявіў, што апісаная ім група жанчын не мае дачынення да групы, якую прадстаўляе Г. Юбко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства