Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрыманы брэсцкі бізнесмен Валянцін Дандорф
Як паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей (ЦІГС) КДБ, яму выстаўлена абвінавачанне ў стварэнні злачыннай арганізацыі і кіраванні ёю (ч. 1 арт. 285 КК), ілжэпрадпрымальніцтве (ч. 2 арт. 234 КК). Бізнесмен змешчаны ў СІЗА УКДБ па Брэсцкай вобласці.
У паведамленні ЦІГС указваецца, што спынена супрацьпраўная дзейнасць 14 камерцыйных структур, у тым ліку ТАА «Асацыяцыя швейных прадпрыемстваў «Дыёма», ТАА «Ірыдастыль», ТАА «Крэдарэспект», ТАА «Дыёінтэрбуд», ТАА «Крэда Тэкс», ТАА «Дыятэкс», ТАА «Ірыдатэкс», ТАА «Лайготык», падкантрольных Дандорфу.
Падчас вобыскаў у памяшканнях швейных фірм і жылых дамах, якія належаць бізнесмену, у тайніках было знойдзена звыш 100 км тканіны (больш за 2.000 рулонаў) і больш як 16 тыс. гатовых швейных вырабаў коштам звыш 2 млрд. рублёў без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць іх набыцця або вырабу.