Двум фігурантам “справы 14-ці” зьмякчылі рэжым
https://spring96.org/be/news/28771
2009
2009-06-15T17:02:50+0300
2009-06-15T17:02:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/femida.jpg
Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў прапановы супрацоўнікаў міліцыі аб зьмякчэньні ўмоваў адбыцьця пакараньня Алесю Стральцову і Алесю Чарнышову.
Ім заставалася адбываць абмежаваньне волі год, два месяцы і 15 дзён. Суд замяніў абмежаваньне волі на папраўчыя працы. Цяпер цягам гэтага тэрміну хлопцы будуць плаціць па 15% заробку дзяржаве.
Летась хлопцаў пакаралі абмежаваньнем волі на паўтара года ў “справе 14-ці”, абвінаваціўшы іх у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца ў часе студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў.
Нягледзячы на тое, што Алесь Чарнышоў і Алесь Стральцоў цяпер не адбываюць абмежаваньне волі, яны ня маюць права без дазволу пакідаць межы краіны.