viasna on patreon

Андрэя Пачобута папярэдзіў пракурор

2009 2009-06-09T13:51:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Сябра апальнага Саюза палякаў у Беларусі, журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці. Яму зачыталі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства Беларусі. Пачобута папярэдзілі аб тым, што ён не мае права прадстаўляцца старшынёй Галоўнай Рады «Саюза палякаў у Беларусі», а таксама афіцыйна забаранілі карыстацца сімволікай СПБ.

Нагодай для папярэджання стаў ліст з Генпракуратуры, куды прадстаўнікі арганізацыі звярнуліся ў сувязі з паказаным па БТ сюжэтам, прысвечаным правядзенню VII з’езда Саюза палякаў. У сюжэце сцвярджалася, што дэлегаты з'езду называлі палякаў вышэйшай расай. Той зварот у якасці старшыні Галоўнай Рады «Саюза палякаў на Беларусі» падпісаў А. Пачобут:

- Генеральная пракуратура яна не захацела ўжо разглядаць нашую скаргу, яе не цікавіць тое, што беларускае дзяржаўнае тэлебачанне распальвае міжнацыянальную варожасць, яе цікавіць наш Саюз палякаў і тое, што мы нелегальныя. Ніякага ўплыву на дзейнасць арганізацыі і маю дзейнасць гэтае папярэджанне мець не будзе, аб чым я праінфармаваў пракурора, які мне зачытваў вось гэтае папярэджанне.

Андрэй Пачобут лічыць, што ўлады раздражняе актыўнасць іх арганізацыі напярэдадні правядзення з'езда праўрадавага Саюза палякаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства