viasna on patreon

Адбудзецца круглы стол на тэму “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”

2009 2009-06-08T12:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

9 чэрвеня на Ўправе Партыі БНФ (пр. Машэрава,8) праваабаронцы і палітыкі Валянцін Стэфановіч, Іна Кулей, Аляксандр Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі і Артур Фінькевіч абмяркуюць шэраг праблемаў – ад вызначэння статуса палітзняволенага да парушэнняў права на свабоду сумлення. У прыватнасці, будзе разглядацца і сітуацыя вакол царквы “Новае жыццё”. 

Падчас круглага стала, які распачне працу а 12-й гадзіне, плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

- каардынацыя дзейнасці палітычных партый, царкоўных, грамадскіх і праваабарончых арганізацый у справе абароны правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;

- праблема спраўджвання фактаў палітычных рэпрэсій і парушэння правоў чалавека (у тым ліку крытэры вызначэння статуса палітзняволенага);

- абмеркаванне праблемы парушэння права на свабоду сумлення ў беларусі і пераследу царквы “Новае Жыццё”.

Па выніках круглага стала плануецца:

- прыняцце дамовы аб механізме каардынацыі і супрацы ў галіне абароны правоў чалавека;

- прыняцце рэзалюцыі па пытанню пераследу царквы “Новае Жыццё”.

Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Адміністрацыі прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў, палітычных партый, праваабарончых арганізацый, журналістскай супольнасці, цэркваў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства