Суддзя Ленінскага раённага суда Гродна сп-ня Козел перанесла на 20 верасня 2005 года суд на прафсаюзным актывістам Іванам Романам.
https://spring96.org/be/news/2866
2005
2005-09-15T10:00:00+0300
2005-09-15T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падставай для ўзбуджэння справы на гэты раз стаў адміністрацыйны пратакол складзены па даносе кіраўніка аховы Гродзенскага завода аўтаагрэгатаў Малаткова. У заяве, напісанай ад імя Малаткова, сцвярджаецца, што Іван Роман раздаваў газеты прафсаюза РЭП каля прахадной завода. Разгляд справы быў перанесены па ініцыятыве прадстаўніка Ленінскага РАУС Лінца П.В., які аргументаваў сваё хадайніцтва адсутнасцю сведак з боку міліцыі. Суддзя Козел імгненна задаволіла хадайніцтва і перанесла разгляд чарговай справы Івана Романа на 20 верасня.