viasna on patreon

Пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Мінюста не задаволены

2009 2009-06-04T12:54:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg

Кіраўнік праваабарончага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак паведаміў БелаПАН, што Вярхоўны суд не задаволіў пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі гэтага грамадскага аб'яднання.

 

9 красавіка заснавальнікі арганізацыі атрымалі афіцыйны адказ з Міністэрства юстыцыі пра тое, што Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў не можа быць зарэгістравана. З меркаванняў Мінюста, устаноўчая дамова пра стварэнне асацыяцыі з'яўляецца несапраўднай, паколькі кіраўнікі арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі падпісалі яе без згоды кіруючых органаў гэтых арганізацыяў. Таксама Мінюст палічыў, што назва асацыяцыі не адпавядае патрабаванням заканадаўства, паколькі не ўтрымлівае ўказанні на прадмет дзейнасці яе сяброў.

 

Яшчэ адной прычынай для адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што, як адзначыў Мінюст, мэты арганізацый-заснавальнікаў не супадаюць са статутнымі мэтамі асацыяцыі.

 

"Суд прызнаў два аргументы Мінюста аб нерэгістрацыі асацыяцыі. Тое, што кіраўнікі арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі падпісалі ўстаноўчую дамову без згоды кіруючых органаў сваіх арганізацыяў, і тое, што назва асацыяцыі не ўтрымлівае ўказанні на прадмет дзейнасці яе сяброў. Варта адзначыць, што Вярхоўны суд фактычна праігнараваў трэцюю прэтэнзію Мінюста - пра тое, што мэты арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі не супадаюць са статутнымі мэтамі Асамблеі", - сказаў Алег Гулак.

 

На думку праваабаронцы, тое, што суд праігнараваў некаторыя аргументы Мінюста, сведчыць пра недакладнае выкананне ў Беларусі закона пра грамадскія аб'яднанні.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства