“Саюз Чарнобыль-Беларусь” у чарговы раз спрабуе зарэгістравацца ў краіне
https://spring96.org/be/news/28625
2009
2009-06-02T17:25:18+0300
2009-06-02T17:25:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg
Грамадскае аб’яднанне “Саюз Чарнобыль-Беларусь”, якое зарэгістравана ва Ўкраіне, рыхтуе паўторны ўстаноўчы сход у Беларусі. Плануецца, што ён пройдзе ў канцы жніўня — пачатку верасня.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Саюза Аляксандр Валчанін:
“Еўрапейскае партнёрства ідзе. Беларусь уступіла і, відаць, бярэ на сябе пэўныя абавязацельствы перад Еўропай па рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў. Калі “Вясну”, БХД не зарэгістравалі, паглядзім, што будзе па чарнобыльскай арганізацыі. Калі не зарэгіструюць, тады будзе ясна, што працэсу ніякага няма”.
Нагадаем, раней “Саюз Чарнобыль-Беларусь” падаваў дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі, аднак арганізацыю не зарэгістравалі. Тады саюз без праблем легалізаваўся ў Кіеве.